Савет Міністрау Рзспублікі Беларусь

ПАСТАНОВА

1 лютага 1993 г. № 55 г. Мінск

АБ СТВАРЭННІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА НАВУКОВА- НАВУЧАЛЬНАГА ЦЭНТРА ФІЗІКІ ЧАСЦІЦ I ВЫСОКІХ ЭНЕРГІЙ ПРЫ БЕЛАРУСКІМ ДЗЯРЖАУНЫМ УНІВЕРСІТЭЦЕ ІМЯ У. I. ЛЕНІНА

У мэтах развіцця ў Рэспубліцы Беларусь фундаментальных даследаванняў у галіне фізікі мікрасвету, хутчэйшага авалодання маладымі даследчыкамі рэспублікі апошнімі дасягненнямі ў гэтай галіне, умацоўвання ўплыву фізічнай навукі на выкарыстанне высокіх тэхналогій у прамысловасці і ўстанаўленн’я больш цесных сувязей беларускіх вучоных з адпаведнымі міжнароднымі навуковымі структурамі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:

1. Прыняць прапанову Міністэрства адукацыі, узгодненую з Дзяржэканомпланам, Міністэрствам фінансаў, Дзяржаўным камі-тэтам па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, Мінскім гарвыканкомам, аб стварэнні Нацыянальпага навукова-павучальнага цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. I. Леніна на правах навукова-даследчага інстытута з утварэннем юрыдычнай асобы.

Стварэнне названага Цэнтра ажыццявіць на базе падраздзялен-няў Беларускага дзяржаўнпга універсітэта імя У. I. Леніна і навукова даследчых устаноў пры гэтым універсітэце, якія выконваюць даследаванні па міжвузаўскай праграме Міністэрства адукацыі «Фізіка фундаментальных узаемадзеянняў», у межах сродкаў, выдзеленых Міністэрству адукацыі з рэспубліканскага бюджэту на 1993 год для выканання фундаментальных даследаванняў.

Міністэрству адукацыі прыняць неабходныя рашэнні аб перадачы ва ўстаноўленым парадку ўказанаму Цэнтру адпаведных тэматыкі навукова-даследчых работ, аб’ёмаў фінансавання, штатаў, асноўных фондаў і абаротных сродкаў, а таксама вырашыць іншыя пытанні, звязаныя са стварэннем Цэнтра.

2.    Устанавіць, што асноўнымі напрамкамі дзейнасці Нацыянальнага навукова-навучальнага цэнтра фізікі часціц і высокіх энергій пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. I. Леніна з’яўляюцца:

правядзенне тэарэтычных і эксперыментальных даследаванняў уласцівасцей фундаментальных узаемадзеянняў і структуры мікрачасціц пры высокіх энергіях;

распрацоўка эфектыўных сістэм рэгістрацыі мікрачасціц, здымання і апрацоўкі эксперыментальнай інфармацыі аб іх у экстрэмальных умовах;

павышэнне кваліфікацыі даследчыкаў у галіне фізікі мікрасвету і дапамога вышэйшым навучальным установам у падрыхтоўцы адпаведных спецыялістаў;

арганізацыйнае забеспячэнне навукова-даследчых работ, ажыццяўляемых у Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў з удзелам арганізацый і ўстаноў Рэспублікі Беларусь;

каардынацыя супрацоўніцтва беларускіх вучоных з міжнароднымі і замежнымі нацьшнальнымі навуковымі арганізацыямі аналагічнага профілю.

3.    Аднесці Нацыянальны навукова-навучальны цэнтр фізікі часціц і высокіх энергій пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. I. Леніна да першам катэгорыі па аплаце працы работнікаў навукі.

4.    Камітэту па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым парадку забяспечыць Нацыянальны навукова-навучальны цэнтр фізікі часціц і высокіх энергій пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. I. Леніна неабходнымі памяшканнямі.

Category: Разное